Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

18.03.2014 18:17Views:
ММ-420x292Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.  

Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.

“Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

budzma.by

Каментаваць