«Сацыяльная сетка. Live» – эка-асьвета ў рэжыме афляйн
Куды аднесьці непатрэбную вопратку? Дзе прымаюць скарыстаныя батарэйкі, б/у тэхніку? У Інтэрнэце такую інфармацыю знайсьці лёгка. Прыкладам, існуюць адмысловыя анляйн «Зялёныя мапы». А як распаўсюдзіць эка-карысную інфармацыю сярод тых, каго нельга назваць прасунутум інтэрнэт-карыстальнікам?
«Зялёная сетка» выходзіць у афляйн і распачынае кампанію па эка-інфармаваньні грамадзянаў «Сацыяльная сетка. Live».