Вілейскі касцёл прадстаўлены ў тэхніцы мазаікі
У выставачнай зале імя Сілівановіча 25 лютага распачалася выстава карцін Аляксандра Зубрыцкага. На ёй прадстаўлена 28 карцін, выкананых у тэхніцы мазаікі. На іх творца ўвекавечыў гістарычныя мясціны Беларусі, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. У тым ліку пяць прац звязаны з Вілейшчынай.
Гэта выявы вілейскага касцёла, помніка паўстанцам 1863 года і іншыя творы.
Аляксандр Зубрыцкі – мастак-аматар, зараз жыве ў Мінску. Але ў маладосці ён тры гады працаваў афтальмолагам у вілейскай бальніцы.