МГА «Гісторыка» шукае валянтэра

09.03.2014 23:02Views:
mir-kascel-1901-1294310300_b3МГА «Гісторыка» шукае валянтэра — каардынатара летніка ў Міры. А таксама валянтэраў-памочнікаў каардынатара. 

Летнік адбудзецца з 22 чэрвеня па 6 ліпеня (альбо 29-13 адпаведна) і будзе прысьвечаны прыборцы і каталагізацыі Мірскіх каталіцкіх могілак (прыкладна 19 ст.), прыкладная колькасьць удзельнікаў +- 15 чалавек.

Патрабаваньні да каардынатара:

- старэй за 18 год
- абавязковасьць і пунктуальнасьць
- магчымасьць прысутнічаць на летніку на працягу ўсяго тэрміна яго правядзеньня

Прыкладныя абавязкі:

- падрыхтоўчы этап (падрыхтоўка інфраструктуры, распаўсюд інфармацыі пра летнік, плянаваньне выдаткаў, адбор удзельнікаў і інш.)
- праца на самім летніку (разьмяшчэньне ўдзельнікаў, арганізацыя харчаваньня, арганізацыя працы і вечаровага адпачынку)
- завяршальны этап (падсумаваньне, збор і абмен фотаздымкамі і г.д.)

Каб узяць удзел, неабходна даслаць кароткую інфармацыю пра сябе на электронны адрас: historyka@gmail.com.

Каментаваць