«Як распрацаваць і рэалізаваць пасьпяховы праект» (МЕНСК)

16.02.2014 17:37Views:
konkursyАсьветніцкая ўстанова «Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацыяў» запрашае да ўдзелу ў працоўнай сустрэчы “Як распрацаваць і рэалізаваць пасьпяховы праект”, які адбудзецца 25 лютага 2014 году з 09:30 да 18:30 у Менску. 

На працоўнай сустрэчы будуць прапанаваныя рэкамэндацыі па напісаньні пасьпяховых праектаў, зроблены аналіз тыповых памылак арганізацыяў падчас падачы конкурсных заявак. Важным аспэктам сустрэчы будзе разгляд базавых асноваў лёгіка-структурнага падыходу – агульнапрынятай мовы напісаньня праектных заявак.

Экспэрт Ірына Альхоўка зладзіць прэзэнтацыю на тэму “Улік гендэрных аспэктаў як кампанэнта скразных эўрапейскіх каштоўнасьцей у часе напісаньня праектнай заяўкі і рэалізацыі праекта”. Акрамя таго, будуць прэзэнтаваныя магчымасьці па арганізацыйным разьвіцьці беларускіх НДА ў рамках іншых праектаў ды ініцыятываў.

Каб узяць удзел, неабходна спампаваць анкету па спасылцы, запоўніць яе і даслаць на электронны адрас: oeec.ngo@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак: 23 лютага 2014 году.

Каментаваць