Заняткі польскай мовай

22.12.2013 21:31Views:
1У залескіх жыхароў з’явілася магчымасць бясплатна вывучаць польскую мову. Гэта адбываецца дзякуючы конкурсу, які выіграла ГА “Сяльчанка” Смаргонскага раёна. Ідэя вывучаць мову суседзяў з’явілася ў “сяльчанак” пасля паездкі ў Люблін ды ўдзелу ў міжнародным фестывалі “Open city”, дзе жыхаркі Залесся разам з палякамі і ўкраінцамі стварылі новы грамадскі парк. 

І цяпер у нашай вёсцы польскай размоўнай мовай пачалі займацца “вучні” розных узростаў і прафесій. Моладзь, людзі сярэдняга ўзросту і пенсіянеры розных узростаў! Дапамагае паліглотам-пачаткоўцам настаўніца вышэйшай катэгорыі Таццяна Іванаўна Кляшчонак. У кожнага ёсць свае мэты і планы пры вывучэнні польскай мовы. У кагосьці, напрыклад, з дзяцінства была мара вывучыць польскую, а хтосьці хоча карыстацца ёй у падарожжах. Запрашаем далучацца ўсіх жадаючых! Заняткі праходзяць у будынку сельскага савета па нядзелях (з 12 да 15 гадзін).

Дар’я Ліс

Фота Алы Шыцікавай

Каментаваць