Распачынае імпрэзу ансамбль салістаў «Класік-Авангард»
Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і праводзіцца пры падтрымцы Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па заахвочванні таленавітай моладзі.
Х Міжнародны конкурс камерных ансамбляў распачнецца ў Смаргоні 2 лістапада. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Доме культуры ў 17 гадзін. Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, на які мусяць раўняцца канкурсанты, будзе зададзены выступленнем вядомага музычнага калектыву з Мінска. Прыемным сюрпрызам для аматараў класічнай музыкі і прыхільнікаў музычнай спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага стане канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава. У праграме ансамбля — творы Агінскага, Моцарта, Шапэна, Манюшкі і іншых кампазітараў.
Конкурсныя выступленні пройдуць 3, 4, 5 лістапада ў актавай зале школы мастацтваў імя Агінскага. Сёлета конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: струнныя квартэты і струнныя ансамблі з фартэпіяна. Браць удзел у музычных спаборніцтвах могуць навучэнцы сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, ліцэяў-каледжаў, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку магістры і аспіранты. Заяўкі на ўдзел падалі музыканты з Масквы, Навасібірска, Кіева, Астаны, Гданьска. Таксама падаў заяўку камерны ансамбль з Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.
Журы Х Міжнароднага конкурсу ўзначальвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай Акадэміі музыкі Юрый Гільдзюк. Выканальніцкае майстэрства юных музыкантаў будуць ацэньваць: прафесар Акадэміі музыкі ў Гданьску Кшыштаф Сперскі, дацэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Чайкоўскага Ірына Красоціна, прафесар Літоўскай Акадэміі музыкі Петрас Кунца, а таксама дацэнты Беларускай акадэміі музыкі Галіна Някрасава і Ларыса Дзядук.
11.00-15.00 — Регистрация.
17.00 — Торжественное открытие Х Международного конкурса камерных ансамблей им. М. К. Огинского. Жеребьевка.
Концерт ансамбля солистов «Классик-Авангард». Художественный руководитель — заслуженный деятель искусств Республики Беларусь Владимир Байдов.
Солисты: Эдуард Ситянко — флейта (Польша), Светлана Кудина — фортепиано.
Ведущий концерта — Виктор Скоробогатов.
Сморгонский РДК
3 ноября
10.00 — 12.30 — Конкурсные выступления в номинации «Ансамбли с фортепиано», 2 тур.
14.30-16-30, 17.00-19.00 — Конкурсные выступления в номинации «Квартеты», 2 тур.
Сморгонская ДШИ
4 ноября
11.00-12.00 — Экскурсия в усадьбу М. К. Огинского в д. Залесье.
14.00-17.00 — Конкурсные выступления в номинации «Ансамбли с фортепиано», 3 тур.
Сморгонская ДШИ
5 ноября
10.00-13.00, 14.00-15.30 — Конкурсные выступления в номинации «Квартеты», 3 тур.
Сморгонская ДШИ.
18.00 — Награждение победителей. Торжественное закрытие Х Международного конкурса камерных ансамблей им. М. К.Огинского.