Залескі Дом рамёстваў заўжды рады новым сябрам!
Не заўжды мы заўважаем навакольную прыгажосць, а ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі - задача яшчэ больш складаная... Але яе рэальна ажыццявіць, калі не ленавацца і мець жаданне вучыцца ствараць прыгажосць. Гэта разумееш, завітаўшы на "экскурсію" ў старэнькі ды ўтульны будынак у цэнтры Залесся.
Для тых, хто завітаў на сайт Zalesse.by, прапануем фотарэпартаж з Дома рамёстваў, дзе заўжды рады гасцям!