Дарагія жанчыны, са святам Вясны ВАС!
Жанчына - таямніца з таямніц:
Пачатак шчасця і трывог прычына.
Схіляюцца перад табою ніц
Непераможныя мужчыны.
Растане сэрца, як вясновы воск,
Заззяюць вочы, падабрэюць рукі,
Зляціць нікому не патрэбны лоск
Ад прыгажосці, радасці і мукі.
У глыбіні жывога пачуцця
Аперыцца натхненне для ўзлёту,
Хоць, мабыць, мала аднаго жыцця,
Каб разгадаць, якая ты і хто ты.
Сяргей Грахоускі
ГА “Сяльчанка” Смаргонскага раёна