Словы-кветкі Алы Клемянок у Залессі

23.02.2013 00:10Views:
IMG_0770_1_пп

ala klemianok

У дзень роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага, у Залессе прыехала паэтка і журналістка Ала Клемянок. Арганізатарамі сустрэчы сталі ГА “Сяльчанка, ініцыятыўная група ГА Чырвонага Крыжа “Залясянка” ды мясцовыя бібліятэкаркі Вольга Пачыкоўская і Таццяна Горбач.  Імпрэза прайшла ў будынку Залескага сельскага савету.

Атмасфера сустрэчы была цёплая і па-сяброўску ўтульная. Гарбата, размовы, паэзія… Ала Клемянок чытала свае вершы, расказвала пра сябе і свае творы. Прыемным падарункам залескай бібліятэцы стала кніга з подпісам аўтаркі.

Прагучаў новы верш спадарыні Алы, прысвечаны роднай мове…

На родных лугах, на палетках
збіраю ў букет словы-кветкі.
Мо ёсць прыгажэйшыя словы,
а сваёй роднай мовы
валошкі, пралескі, рамонкі
і чырвань рабінавай гронкі
нібыта ў букет уплятаю
у верш. Я мілейшых не знаю
ні песень, ні вершаў, ні кветак,
мне іх даглядаць, нібы дзетак.
І можа, магутны Божа,
грахі дараваўшы, паможа
і ў простай, і ў свецкай размове
па-свойму гучаць маёй мове.

Выбрацца з дому ў халодны зімовы дзень, адарвацца ад справаў і паразмаўляць пра прыгажосць гэтага свету – цудоўная магчымасць адчуць хуткі надыход вясны!

Дар’я Ліс

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

 

 

 

 

 

 

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

IMG_0761_пп

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

 

 

 

 

 

 

 

 

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

sustrecha z alaj klemianok u zalessi

Каментаваць