Зянон Грышкевіч: “Падабаецца, калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку…”
Ужо другі год старшынём Залескага сельскага савету працуе Зянон Зянонавіч Грышкевіч. Пра працу і справы мясцовыя – кароткая гутарка з ім для “Залескай Талакі”
Д. Л. Зянон Зянонавіч, што вам найболей падабаецца ў вашай працы? І што не падабаецца?
З. Г. Падабаецца працаваць з людзьмі, падабаецца, калі атрымліваецца камусьці дапамагчы: прывезці дровы ці бульбу пажылым самотным людзям, напрыклад. Што не падабаецца? Шмат працы, якую трэба зрабіць, але зрабіць немагчыма з-за адсутнасці фінансавых сродкаў. На жаль, цяпер такі час.
Д. Л. За апошнія паўгады, што ўдалося зрабіць найбольш важнага?
З. Г. Я лічу, што шмат добрага было зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі Залесся, дапамагалі мы і пенсіянерам…Супрацьпажарная бяспека. Створаны і працуе пунк аховы грамадскага правапарадку.
Д. Л. Чым любіце займацца пасля працы?
З. Г. Тэхнікай люблю займацца, люблю папрацаваць у садзе-агародзе.
Д. Л. Куды б хацелі з’ездзіць у падарожжа?
З. Г. Не задумваўся пра гэта… Канечне, па ўсім свеце цікава пападарожнічаць, але ж магчымасці такой няма…
Было б добра, каб нашы жаданні супадалі з нашымі магчымасцямі часцей, падумалася мне пасля размовы з Зянонам Зяновічам. Зрэшты, варта скарыстоўваць аптымальным чынам тое, што маем!
Залескі сельскі савет. Факты
Тэрыторыя - 101 км2
Колькасць жыхароў - 2735 чалавек
Па стане на 1 верасня 2011 года памерла 43 чалавекі і нарадзілася 11.
Сумны баланс…
Дар’я Ліс