Навіны сельвыканкама

20.09.2011 19:54Views:

Навіны сельвыканкама25 жніўня паседжанне сельвыканкама было прысвечана папярэджанню злачыннасці і правапарушэнняў, працы па ўмацаванню грамадскага парадку ў свеце патрабаванняў закона РБ “Пра ўдзел грамадзянаў у ахове грамадскага парадку”.

Былі прынятыя наступныя рашэнні.

ААТ “Смаргоньлён” забяспечыць працу дабравольнай дружыны.

Кіраўнікам устаноў культуры актывізаваць працу па фарміраванні здаровага ладу жыцця грамадзянаў, стварыць інфармацыйны стэнд аховы правапарадку для размяшчэння звестак пра ахову правапарадку і асобаў, што парушаюць грамадскі парадак.

Кіраўнікам устаноў адукацыі ажыццяўляць мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў, кантакты з бацькамі, кантроль за арганізацыяй вольнага часу дзяцей і моладзі.

Даручыць дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў, старастам вёсак, інспектару і сацыяльным работнікам установы “Тэрытэрыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” праводзіць мерапрыемствы па выяўленні фактаў гвалту ў сям’і і асобаў, што іх здзяйсняюць.

ААТ “Смаргоньлён”, упраўленню адукацыі Смаргонскага райвыканкама, Смаргонскаму раённаму спажывецкаму таварыству, ТДА “Белпрамстрой” прыняць канкрэтныя арганізацыйныя меры па прадухіленню несанкцыянаванага доступу грамадзянаў у будынкі, што ў дадзены момант пустуюць.

Кіраўнікам устаноў аховы здароўя ўзмацніць барацьбу з алкагалізмам грамадзянаў і патэнцыйных пацыентаў, а таксама ўдзяліць асаблівую ўвагу недабранадзейным сем’ям, што выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

Участковым інспектарам Смаргонскага РАУС, што абслугоўваюць Залескі с/с, кожную сераду дакладваць кіраўніку сельвыканкама пра правапарушэнні і злачынствы на дадзенай тэрыторыі.

Каментаваць