Нефармальны канцэрт у Паўночных Афінах
24 ліпеня ў парку Агінскага ля альтанкі Амеліі можна было сустрэць цікавых людзей, паслухаць цікавую музыку і нават патанчыць!
Гралі капэла Алеся Лася і гурт “Рада”, а сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” вучылі гасцей свята (іх сабралася каля ста чалавек) танчыць напаўзабытыя беларускія танцы.
Сяргей Верамейчык вёў імпрэзу, адной з добрых нагодаў для якой стала "другое нараджэнне" Міхала Клеафаса Агінскага 217 год таму. Справа была такая… 1794 год. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Менавіта тады ў баі пад Вішневам Агінскага выратаваў афіцэр Пятро Паўловіч... Дзякуючы гэтаму, Агінскі напісаў знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”, які стаў “фішкай” не толькі Залесся, але і ўсёй Беларусі.
Дар’я Ліс