Сельскі сацыяльна-дзелавы цэнтр
Мэты цэнтра
Развіццё дзелавога патэнцыялу вясковых жыхароў і іх грамадскіх ініцыятываў.
Фарміраванне салідарнай вясковай супольнасці шляхам сумеснага вырашэння пытанняў мясцовага развіцця.
Інфармаванне пра прыватную ініцыятыву ў вёсцы.
У працэсе ажыццяўлення праекту ў вёсцы Залессе будзе створаны мультысервісны сацыяльна-дзелавы цэнтр вясковага развіцця.
Задачы цэнтра
Адраджэннне Залесся як прыгожага і заможнага еўрапейскага мястэчка.
Арганізацыя сацыяльных, культурных, экалагічных, грамадскіх мерапрыемстваў і праграм, накіраваных на рэалізацыю “Стратэгіі ўстойлівага развіцця в. Залесся – Мясцовая павестка 21”.
Развіццё творчага патэнцыялу і грамадскіх ініцыятываў жыхароў Залескага с/с у інтарэсах паляпшэння якасці жыцця ў вёсцы; развіццё прыватна-дзяржаўнага і сацыяльнага партнёрства.
Правядзенне мерапрыемстваў і праграм, што садзейнічаюць працоўнай занятасці ў вёсцы, развіццю малога бізнэсу і агра- ды экатурызму, актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці ўсіх сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і пажылых людзей.
Правядзенне сацыяльных і дзелавых адукацыйных праграм, садзейнічанне стварэнню грамадскіх гурткоў і ініцыятываў па інтарэсах.
Стварэнне ўмоў для інфармавання насельніцтва і стымулявання сацыяльна-дзелавой і творчай актыўнасці мясцовых жыхароў.
Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі малога бізнэсу ў сферы аграэкатурызму, культуры і народных рамёстваў, паміж органамі мясцовага самакіравання і грамадскімі ініцыятывамі.