Набор у праграму «Лідарства ў мясцовых супольнасцях»

11.03.2018 21:48Views:
Да ўдзелу ў праграме «Лідарства ў мясцовых супольнасцях» запрашаюцца ўсе актыўныя людзі, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваіх суполак ці хочуць пачаць гэта рабіць. Заяўкі на ўдзел у праграме могуць падаваць як асобныя людзі, так і каманды (ініцыятыўныя групы) з 2-3 чалавек. 

Арганізатары пакрываюць выдаткі па пражыванні, харчаванню, падрыхтоўцы раздатачных матэрыялаў; дарожныя выдаткі не пакрываюцца. Да 20 сакавіка 2018 году прымаюцца анлайн заяўкі.

Удзельнікі(цы) праграмы часткова пакрываюць выдаткі арганізатараў. Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у праграме - 20BYN за кожную сесію. Усяго запланавана 4 трохдзённы сесіі. Падаючы заяўку на ўдзел у праграме, вы пацвярджаеце сваю гатоўнасць аплачваць арганізацыйны ўнёсак.

На конкурснай аснове будуць адабраны тыя, хто прадэманструе матывацыю да развіцця сваіх кампетэнцый і выкарыстанні іх у працы ў мясцовых супольнасцях.

Арганізатары чакаюць адказных адносін і гатоўнасці да навучання і развіццю: актыўны ўдзел у чатырох трохдзённых навучальных сесіях, якія пройдуць у Беларусі, выкананне практычных заданняў паміж сесіямі, рэалізацыя ўласных ініцыятыў па развіцці мясцовых супольнасцяў.

Курс складаецца з адукацыйных сесій у спалучэнні з практычнымі заданнямі, якія дазваляюць прымяніць новыя веды і ўменні ў супольнасцях. З удзельнікамі будуць працаваць беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі, якія раскажуць і пакажуць, якія падыходы і інструменты эфектыўны на мясцовым узроўні.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з праграмай, звяртайцеся да нас па электроннай пошце oeec.ngo@gmail.com.

Крыніца: oeec.by

Каментаваць