З чатырох пераможцаў — тры са Смаргоні
Школа сельскага бізнесу ў Камарове працуе ў межах праекта "Развіццё сельскіх тэрыторый у РБ: павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва шляхам стварэння бізнес-інкубатара", які фінансуецца Еўрасаюзам і праграмай малых грантаў ЗША.
Першыя выпускнікі школы бізнэсу ў Камарове.
Навучанне ў першым наборы школы праходзілі пачынаючыя прадпрымальнікі са Смаргоншчыны. Пасля завяршэння вучобы своеасаблівым экзаменам стала абарона бізнес-планаў, якая ператварылася ў конкурс мясцовых ініцыятываў.
Чатыры самыя абгрунтаваныя і перспектыўныя ідэі атрымалі фінансавую дапамогу.
Сярод пераможцаў Аляксандра Чыжэўская, Людміла Стручко, Вераніка Шчуроўская з аг. Залессе. Чацвёртай шчаслівіцай стала Святлана Сенькавец з Пастаўскага раёна.
У абмеркаванні бізнес-планаў прымаў удзел старшыня Смаргонскага раённага Савета дэтутатаў Іван Рамановіч.
Ала СТРАШЫНСКАЯ, "СШ"
Фота аўтара