25 верасня — Дзень нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

23.09.2017 11:36Views:

23-25 верасня Музей-сядзіба М.К. Агінскага запрашае ў Залескі палац на святочныя мерапрыемствы... 

23 верасня - касцюміраваны баль для дарослых "Поры года". 

Пачатак ў 18.00. Кошт квітка 30 руб.

24 верасня - канцэрт гурта "Балцкі субстрат". У праграме: арыгінальныя апрацоўкі твораў айчыннай класікі і фальклору; кампазіцыі паводле тэкстаў народных песень і вершаў беларускіх паэтаў.

Пачатак ў 16.30. Кошт квітка 3 руб.

25 верасня - ІV Свята камернай музыкі "Вяртанне Паўночных Афін" з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.

Гістарычны канцэрт "Міхал Клеафас Агінскі: шлях да музычнай Бацькаўшчыны".

Пачатак ў 15.00. Уваход вольны.

Гістарычны канцэрт "Музычныя мары Залескай сядзібы".

Пачатак ў 17.30. Уваход вольны.

Чакаем Вас у Паўночных Афінах !

Музей-сядзіба М. К. Агінскага

Каментаваць