Свята вёскі Міхневічы
У нядзелю, 20 жніўня, адбылося свята вёскі Міхневічы. Са словамі прывітання да жыхароў вёскі звярнуўся старшыня сельвыканкама Зянон Зянонавіч Грышкевіч .
Работнікі Залескага ДК падрыхтавалі рознажанравую вяселую праграму ”Люблю цябе, родная вёска!” Распачаў свята танцавальны гурток “Фламінга” з харэаграфічным нумарам “Скарбы даўніны”.
Прагучалі песні ў выкананні вакальнага гурта “Заляснянка”, парадавалі сольнымі нумарамі мясцовыя зоркі: Сырай Дзмітрый, Мураўская Лілія, Карпец Васіль, Зенько Вера. Лялечны тэатр паказаў камічныя сцэны з “Вясковай пацехі”. Быў праведзены майстар-клас па побытавым танцам з удзелам жыхароў вёскі.
Кульмінацыяй свята стала ўшанаванне самага старэйшага жыхара вёскі - Рубана Яўгена Іванавіча, якому падчас свята споўнілася 90 год , самай малодшай жыхаркі вёскі - Плотнікавай Іванны Міхайлаўны і старасты вёскі - Смяльцовай Марыны Федараўны.
Таксама падарункі з рук старшыні атрымалі тыя, чыя хаты атрымалі ганаровы статут “Дом узорнага парадку”. Каб дапоўніць звесткі пра лепшых з лепшых, была ўсталявана інтэрактыўная дошка жыхароў вёскі Міхневічы, куды ўсе жадаючыя упісвалі прозвішчы жыхароў ў розных намінацыях .
Так самым аўтарытэтным быў выбраны Козел Аляксандр Пятровіч, самым гаспадарлівым і вясёлым - Скаскевіч Мікалай Восіпавіч, самай разумнай - Казлоўская Тамара Георгіеўна, самым багатым - Кавака Аляксей Іванавіч і самым таленавітым - Рубан Вячаслаў Яўгенавіч.
На думку работнікаў культуры і старшыні сельвыканкама жыхары Міхневіч перамаглі у намінацыі “Самыя гасцінныя і дабразычлівыя”.
Таксама на свяце праводзіўся конкурс на самую вялікую радню, праводзілася выстава-продаж “Сямейная смаката”, працавалі выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны.
Тэкст Таццяны Нісцюрынай
Фота Таццяны Нісцюрынай і Алы Козел (Івановай) - жыхаркі вёскі Міхневічы:)