Конкурс эсэ для школьнікаў і студэнтаў «Мая сям’я ў ХХ стагоддзі»

22.08.2017 13:30Views:
Аб'яўлены міжнародны конкурс літаратурна-гістарычных работ для школьнікаў і студэнтаў «Мая сям'я ў ХХ стагоддзі». Канкурсант павінен прадставіць дакументальнае сачыненне, нарыс (да 17000 знакаў з прабеламі). Яго асновай павінна стаць рэальная гісторыя сям'і канкурсанта, у тым ліку мінулых пакаленняў. Варта пазбягаць усёахопнасці, засяродзіўшы ўвагу на характары чалавека (людзей), яго лёсу (лёсах), падрабязнасцях часу. Дэдлайн: 10 верасня. 

У конкурсе могуць прымаць удзел маладыя людзі да 25 гадоў па-за залежнасці ад краіны пражывання, калі іх старэйшыя сваякі былі падданымі Расійскай імперыі ці грамадзянамі СССР (гэта павінна быць патлумачана ў уводнай частцы эсэ).

Працу варта падаць у адным файле, у пачатку кантактныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка; дакладная дата нараджэння; грамадзянства і фактычны адрас пражывання (паштовы адрас), тэлефон і адрас электроннай пошты; месца навучання ці працы (файл павінен быць названы па форме: прозвішча ўдзельніка, назва эсэ (або першых тры ягоныя словы, калі назва даўжэй); напрыклад: МуратовДедушка-спецпереселенец).

Лепшыя працы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі і ўключаны ў зборнік, які можа быць выдадзены пры паспяховым выніку конкурсу.

Працы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе па адрасе rasskaz@litinstitut.ru з абавязковай пазнакай у тэме пісьма: МАЯ СЯМ'Я–ХХ стагоддзе. 

Крыніца: litinstitut.ru

Каментаваць


*