Культурніцкая прастора Смаргоні і Залесся: што ёсць і чаго хочацца?

27.07.2017 13:30Views:
Усе ведаюць пра смаргонскія абаранкі, мядзведжую акадэмію ды палац Агінскіх, які за 13 кіламетраў. А што жыхары самі думаюць пра свой горад, дзе адпачываюць, гуляюць з дзецьмі? Ад чаго атрымліваюць натхненне? Якія месцы даступныя людзям з асаблівасцямі? 

Запрашаем цікаўных і неабыякавых паразмаўляць пра святочнае і надзённае культурніцкае жыццё ў Смаргоні ў кампаніі цікавых спікераў.

Пісьменніца, рэдактарка Zalesse.by  Дар’я Ліс, якая вядзе вельмі актыўны лад жыцця, падзеліцца думкамі пра культурніцкія падзеі ў Залессі і ягоную даступнасць для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Андрэй Эзерын, удзельнік ініцыятыўнай групы па захаванні гістарычнага раёна Мінска “Асмалоўка” раскажа неверагодную гісторыю, як любоў да свайго дома і двара ратуе імідж усяго горада.

Экскурсавод Людміла Скрадаль, аўтарка экскурсій для невідушчых, навучыць, як з любоўю паказаць лепшыя месцы горада нават тым, хто не можа бачыць.

Размова адкрытая для ўсіх жадаючых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.

31 ліпеня

Пачатак 18.00

Сацыяльны цэнтр грамадскай арганізацыі інвалідаў “Жыццё без межаў” (г. Смаргонь, вул. Кутузава, 15а).

Уваход вольны.

Старонка сустрэчы ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Facebook.

Даведкі і падрабязнасці: (29) 784-32-21, www.budzma.by

Каментаваць


*