Конкурс па экалогіі для школьнікаў 7-11 класаў

21.07.2017 10:00Views:
У рамках праекта «Школа за экалогію: думаць, даследаваць, дзейнічаць!» Гётэ-Інстытут у Расіі аб'яўляе новы конкурс для школьнікаў. Конкурс закліканы прыцягнуць увагу вучняў і вучаніц да праблем навакольнага асяроддзя, з якімі яны штодня сутыкаюцца ў сваім горадзе ці мястэчку. Дэдлайн 1 лістапада. 

Школьнікі даследуюць экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе (пасёлку), на сваёй вуліцы, у сваёй школе, напрыклад: якасць вады і паветра, спажыванне энергіі, раслінны і жывёльны свет, адходы, здароўе/харчаванне і інш. Зыходзячы з вынікаў даследавання, школьнікі прапануюць канкрэтныя ідэі і праводзяць акцыі, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і прыцягненне да яе ўвагі шырокай грамадскасці.

Аўтары і аўтаркі самых пераканаўчых праектаў будуць запрошаныя на IV Міжнародную маладзёжную экалагічную канферэнцыю, дзе прадставяць свае праекты на нямецкай мове.

Пераможцы і прызёры атрымаюць прызы і граматы ад Гётэ-Інстытута!

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы 7-10 класаў, а таксама іх настаўнікі нямецкай мовы і настаўнікі-прадметнікі (біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізікі і інш.). Разам з настаўнікамі школьнікі даследуюць экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе (пасёлку), на сваёй вуліцы, у сваёй школе, напрыклад: якасць вады і паветра, спажыванне энергіі, раслінны і жывёльны свет, адходы, здароўе/харчаванне і інш.

Запоўніць онлайн-фармуляр і даслаць праект на конкурс можна кожны год да канца восені.

Апісанне праекта павінна быць прадстаўлена на нямецкай мове і адпавядаць наступным крытэрам: актуальнасць і значнасць экалагічнай праблемы для вучняў і іх горада (пасёлка), школы. Рэалізацыя міждысцыплінарных сувязяў і выкарыстанне метадаў навуковага даследавання ў хіміі, біялогіі, фізіцы і інш. Практычная накіраванасць і выніковасць праведзенага праекта. Прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да вынікаў праекта

Яснасць, лагічнасць, структураванне апісання праекта і яго вынікаў.

Наяўнасць дакументацыі (напрыклад, фота, відэа, анкеты, артыкулы ў мясцовых СМІ і да т.п.), якая адлюстроўвае этап практычнай рэалізацыі праекта.

Падрабязнасці чытайце на сайце арганізатараў.

Крыніца: http://grantist.com/

Каментаваць


*