«Таямніцы бабулінага куфэрка»

28.04.2017 17:25Views:
Сябры, запрашаем усіх прыехаць у Залессе 7 мая ў 12.00. Тут адбудзецца свята народнай творчасці "Таямніцы бабулінага куфэрка". На працягу ўсяго свята будуць праводзіцца майстар-класы па саломапляценню, лазапляценню, ткацтву паясоў, бранаму ткацтву. 

Таксама вы зможаце ўбачыць выставу вырабаў майстроў на "Рамесленай вуліцы". З цікавай канцэртнай праграмай вас сустрэнуць мясцовыя калектывы: узорны фальклорны калектыў "Нальшчаначка", ДУА"Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа, народны фальклорны калектыў вёскі Шутавічы, народны гурт народнай песні і танца"Вечарынка"дзяржаўнай установы культуры"Смаргонскі раённы цэнтр культуры". Пройдзе выступленне аматарскага тэатра мініяцюр"Вясёлы калейдаскоп" сектара культуры і вольнага часу "Крэўскі Дом культуры".

На заканчэнне ўсіх запросім на майстар-клас "Танцуем па даўнейшаму".

Залескі Дом рамёстваў

Каментаваць


*