Каб планета развівалася ўстойліва, з’ездзі на пяць месяцаў у Осла

20.02.2017 21:54Views:
Праграма ўстойлівага развіцця (Young Sustainable Impact) шукае ўдзельнікаў для інавацыйнай праграмы, якая будзе цягнуцца 5 месяцаў. 

Перыяд: красавік – жнівень 2017 года.

Лакацыя: Осла, Нарвегія.

Young Sustainable Impact – гэта праграма пашырэння магчымасцей моладзі для таго, каб планета развівалася ўстойліва. Мерапрыемства збярэ маладых прадпрымальных людзей з усяго свету, каб стварыць прататыпы і вырашыць рэальныя праблемы ў галіне ўстойлівага развіцця.

Арганізатары шукаюць людзей, якія маюць пэўную ідэю, як дапамагчы Зямлі з дапамогай тэхналогій, арганізацый, канкрэтных дзеянняў.

Кандыдаты, якія пройдуць праз адбор ў 3 этапы, стануць паўнавартаснымі ўдзельнікамі. У групе з пяці чалавек кожны зможа абіраць, у рашэнні якой праблемы ён зможа ўзяць удзел, стварыўшы ўласны стартап.

Патрабаванні да кандыдатаў:

узрост – 16-25 гадоў;
жаданне стварыць праект з нуля;
магчымасць наведваць усе мерапрыемствы праграмы і знаходзіцца ў Осла з красавіка па жнівень;
магчымасць працягнуць працу над праектам пасля сканчэння праграмы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, хварчаванне, авіяпералёт. Таксама яны прадстаўляюць інавацыйную праграму найвышэйшага класу, ментарства, навучанне, магчымасць пазнаёміцца з інвестарамі, карпарацыямі, асобнымі бізнэсменамі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 5 сакавіка 2017 года.

adukacyja.info

Каментаваць


*