“Безбар’ерны хутарок Кралевіца”

22.01.2017 12:59Views:
Наш праект “Безбар’ерны хутарок Кралевіца” — гэта вынік сумеснай працы грамадскай арганізацыі, малога бізнеса і  актыўных грамадзян. Ініцыятыва ажыццяўляецца у межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Кластэрны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі  для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый». 

У працэсе рэалізацыі праекта мы хацелі вырашыць наступныя задачы:

  • Завяршэнне асноўнага этапу будаўніцтва «безбар’ернай» аграсядзібы
  • Правядзенне шэрагу мерапрыемстваў для людей з аб’межаванымі магчымасцямі

На жаль, так склалася, што нашаму грамадству вельмі цяжка прымаць людзей, якія не ўпісваюцца ў сярэднестатыстычныя рамкі. У гэтай “цяжкапрымальнай” групе знаходзяцца і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

У смаргонскім раёне 200 інвалідаў-калясачнікаў, у Беларусі — 20 тысяч калясачнікаў. А як часта вы бачыце людзей на калясцы на вуліцах  горада? У межах статыстычнай пагрэшнасці, праўда? Можна пералічыць па пальцах людзей на калясцы, якія асмельваюцца выйсці на вуліцу. Чаму асмельваюцца?  Таму што трэба быць рэальна смелым, каб пераадольваць нашыя вуліцы і тратуары (высокія бардзюры, адсутнасць пандусаў…)

Аляксандра Чыжэўская

Каментаваць


*