Калядныя сустрэчы адбыліся ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі
14 студзеня на Калядныя сустрэчы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага завіталі салісты камернага ансамбля "Класік-авангард", паэт-песеннік Вольга Роўная, кампазітар Генадзь Маркевіч, спевакі Вольга Плотнікава і Яўген Курасаў.
У пачатку сустрэчы граў "Класік-авангард"...
Іх усіх аб'ядноўвае агульная творчасць.
Вольга Плотнікава і Яўген Курасаў спяваюць песні на словы Вольгі Роўнай.
У выкананні беларускай поп-зоркі прагучалі песні "З днём нараджэння, мама", "Гузік" і інш.
Вакальная група "Залесянка" таксама праспявала песню на словы сваёй зямлячкі В. Роўнай , музыку да якой напісала Тамара Сініла.
Прывітаць паэтку прыйшлі і яе колішнія настаўнікі з Залескай сярэдняй школы.
Ала СТРАШЫНСКАЯ для "СШ"
Фота аўтара
Відэа Дар'і Ліс