Навіны музея-сядзібы М.К.Агінскага ў Залессі

29.08.2016 17:50Views:
марыя дэ нэрыСёлетні жнівень і для сядзібы, і для музея аказаўся з усіх бакоў гарачым. Яшчэ  4 жніўня распачаўся міжнародны “Зялёны пленэр”, які павінен быў завяршыцца ў дзень правядзення раённага фестывалю-кірмашу “Залессе склікае сяброў”, 6 жніўня. І завяршэнне было ўдалым, яно прайшло на імправізаванай сцэне ў суправаджэнні ігры  выдатнага ансамбля класічнай музыкі “Вытокі” з Мінска.

Творы шасці мастакоў (пяці з Беларусі і адного з Літвы) былі выстаўлены для агульнага агляду, а некаторыя карціны мастакі падаравалі музею. Сам фестываль-кірмаш таксама прыцягнуў увагу яго гасцей да музея М.К. Агінскага, на працягу ўсяго дня не спыняўся паток наведвальнікаў.

Госці з'яжджаюцца на імяніны.

Госці з'яжджаюцца на імяніны.

А ўжо ў наступную суботу і нядзелю гістарычна-музычная гасцёўня запрасіла ўсіх жадаючых на тэатралізаванае святкаванне імянін княгіні Марыі Агінскай, якія традыцыйна адзначаліся ў маёнтку 14 жніўня.

Дочкі прымяраюць новыя ўборы перад імянінамі.

Дочкі прымяраюць новыя ўборы перад імянінамі.

Да размоў гістарычных персанажаў – дачок М.К. Агінскага, уладальніка Смаргоні графа Пшэздзецкага і Габрыелі Пузыны з Марыяй Агінскай далучылася фартэп’янная музыка і вершы.

3

Мемуарыстка Габрыеля Пузына прыехала першая.

4

Музычны падарунак Марыі Агінскай.

Мемуарыстка Г.Пузына прачытала невялічкую лекцыю аб модзе 20-х гадоў ХІХ ст. і ўвязала модныя змены з гістарычнымі падзеямі ў Заходняй Еўропе таго часу. Завяршыліся “імяніны” як і належыць, у кавярні. У сувязі з гэтым далучаю некалькі кадраў мультымедыйнай прэзентацыі “Мода часоў М.К.Агінскага”.

5

У кавярню - крокам паланеза.

6

Наталля Чудакоўская навучае гледачоў "мове веера".

Звесткі аб наступных музейных падзеях чытайце на сайце oginskizalesse.by.

Таццяна Кляшчонак

 

Каментаваць