«ЗАЛЕССЕ ЗАПРАШАЕ СЯБРОЎ»-2016
6 жнiўня 2016 года ў Залессі Смаргонскага раёна, на пляцоўцы каля сядзiбы М.К.Агiнскага, адбудзецца традыцыйнае свята"Залессе запрашае сяброў!"
Шаноўныя паны і паненкі, ганаровыя госці!
Залессе запрашае вас на спеўны і вясёлы, на смачны і майстровы, гульнёвы і гандлёвы “ЗАЛЕССКІ КІРМАШ”
ПАЧАТАК СВЯТА Ў 12.00
У ПРАГРАМЕ СВЯТА:
-выступленне артыстаў ды танцораў, мясцовых творцаў ды замежных гастралёраў;
- міжнародны пленер “Па мясцінах натхнення” – мастакі, што малююць залесскія краявіды ды на ўзнагароды маюць віды;
-выстава-продаж народных майстроў - кожны цуд рукатворны прадставіць гатоў;
-праца падворка “Залесскі куток” дзе гульняў багата і сала шматок;
-прэзентацыя аграсядзіб Смаргонскага раёна, што гасцей прыняць гатовы ў рамках турыстычнага сезона;
- прэзентацыя грамадскай суполкі “Смаргонь франтавая” – гісторыя першай сусветнай для вас ажывае;
- экскурсіі у музей –сядзібу М.К.Агінскага, дзе сям’я гаспадара сядзібы сустракае і ў эпоху слыннага кампазітара гасцей запрашае;
-праца гандлёвых радоў, дзе багата каўбас ды агуркоў, вады і квасу, баранак ды хлеба на кожны густ ды патрэбу;
-гульні ды забавы для дзяцей – вязіце бацькі іх на свята хутчэй;
- спартыўныя гульні для народа – для асілкаў асалода.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ ДОБРА АДПАЧЫЦЬ НА ЗАЛЕСКАЕ СВЯТА,
Цікавых сустрэч у праграме багата!