Прымаюцца заяўкі на ўдзел у фестывалі “Час жыць”

13.03.2016 20:24Views:
konkursФестываль моладзевых творчых ініцыятыў “Час жыць” пройдзе ў Маладзечне ад 13 да 15 мая на пляцоўках Палаца культуры і амфітэатра. Ахвотныя могуць ужо цяпер рыхтаваць творчыя нумары і далучацца да конкурсу. У ім могуць удзельнічаць прадстаўнікі розных абласцей краіны і прадстаўнікі іншых краін.

Фестываль ахоплівае некалькі напрамкаў:

1. Музычная творчасць (сольнае і ансамблевае выкананне, аўтарская песня, рэп, электронная музыка).
Удзельнікам гэтай намінацыі трэба прадставіць аўдыёзапіс (плюсавую фанаграму) двух кампазіцый, а таксама тэксты песень у друкаваным выглядзе.

2. Выяўленчая творчасць (малюнак, жывапіс, фатаграфія, калаж і іншае).
Працы могуць быць зробленыя любымі матэрыяламі ў розных тэхніках і аформленыя для экспанавання. На адваротным баку работы павінны быць указаны: назва работы, прозвішча і імя аўтара, год нараджэння, тэлефон, адрас.

3. Літаратурная творчасць (вершаваныя формы, апавяданні, эсэ, інтэрв’ю, сцэнары).
Працы трэба адправіць у электронным выглядзе аб’ёмам да дзесяці старонак.
Літаратурныя працы неабходна выслаць разам з заяўкай да 10 красавіка.

4. Кіно (гульнявыя, дакументальныя і публіцыстычныя фільмы і відэаролікі, музычныя кліпы, сацыяльная рэклама).

5. Тэатр (тэатральныя і пластычныя мініяцюры, перформанс).

6. Тэатральныя мініяцюры (да 15 хвілін), перформансы, кінафільмы – у форме відэазапісу (фармат DVD, mpg, avi);

7. Аратарскае майстэрства (паэзія, проза, стэндап).

8. “Творчасць без межаў” (творчасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі).

9. Дабрачынныя творчыя праекты (у форме электроннай прэзентацыі).

Мастацкія работы неабходна адправіць да 10 мая.

Куды адправіць заяўку на ўдзел у конкурсе

Заяўку можна адправіць на электронную пошту vremyajit_litera@mail.ru альбо на адрас: Маладзечна, плошча Цэнтральная, 4, ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”, каб.212.

Да заяўкі трэба прыкласці фатаграфію аўтара, працы (тэксты, фота, відэа/аўдыё матэрыялы або спасылкі на відэаматэрыялы).

Прыезджыя ўдзельнікі павінны адправіць заяўку да 15 красавіка, удзельнікі Маладзечанскага рэгіёна – да 1 мая.

Якія прызы чакаюць удзельнікаў

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымаюць дыпломы ўдзельніка, пераможцы – спецыяльныя дыпломы і памятныя прызы. Удзельнік, які набраў найбольшую колькасць галасоў членаў журы, можа атрымаць Гран-пры.

Удзельнікі трэнінгаў і майстар-класаў атрымліваюць сертыфікаты.

Прадугледжана выданне зборніка лепшых работ удзельнікаў літаратурнага конкурсу і яго прэзентацыя на “Літаратурным партале” фэсту, а таксама стварэнне відэафільма пра фэст.

Палажэнне аб фестывалі і ўмовы ўдзелу на сайце Палаца культуры www.mdk.by і сацыяльнай сетцы https://vk.com/vremeajit.

Тэлефоны для даведак: (80176) 77-40-92; 75-71-95; (8029) 753-52-60.

e-mail: vremyajit_litera@mail.ru

АДДЗЕЛ ІНФАРМАЦЫІ "Рэгіянальнай газеты"

Каментаваць


*