Фотаконкурс «Вёсачка мая»

29.02.2016 14:00Views:
фотаконкурс_светлы шляхПад такой назвай рэдакцыя аб’яўляе чарговы фотаконкурс, прысвечаны вёсцы. Прапануем усім жадаючым прадаставіць нам фотаздымкі з выявамі вёскі і яе жыхароў. Гумар і арыгінальнасць фота вітаюцца.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Вясковы пейзаж”, “Вясковы адпачынак”, “Цікавыя партрэты вясковых людзей”, “Работа ў вёсцы – гэта вам не гарадская”.

Атрыманыя работы мы плануем змясціць на старонках нашага выдання, а лепшыя аўтары атрымаюць спецыяльныя прызы.

Агульная колькасць здымкаў ад аднаго аўтара не павінна перавышаць 20. У кожнай намінацыі – не больш за 5 фота. Адна і тая ж фатаграфія не можа быць прадстаўлена больш чым у адной намінацыі. Фотаздымкі могуць быць як каляровыя, так і чорна-белыя, добрай якасці, без аздаблення (рамак, паспарту і г. д.). На конкурс не прымаюцца фотакалажы.

Абавязкова пазначыць: намінацыю, назву здымка, дзе і калі быў зроблены. Укажыце таксама поўныя прозвішча, імя, імя па бацьку; хатні адрас; кантактныя тэлефоны.

Конкурсныя работы можна прыслаць ці прынесці да 1 чэрвеня ўключна па адрасе: г. Смаргонь, вул. Савецкая, 29; па электроннай пошце: svetly-shliah@mail.ru ці svetly_shliah@tut.by (с пазнакай «На фотаконкурс»), а таксама прынесці непасрэдна ў рэдакцыю (каб. №3). Тэлефон для даведак 3-45-31.

Не прымаюцца работы, якія выкананы з парушэннямі вышэй пералічаных патрабаванняў, прынесеныя ці прысланыя пасля 1 чэрвеня 2016 года.

Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны падарункамі. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца не пазней за 11 чэрвеня ў рэдакцыі газеты. Чакаем з нецярпеннем конкурсных работ!

Каментаваць


*