Інтрыга Тыдня беларускай мовы і літаратуры

24.02.2016 23:35Views:
сем камянёў“Аўтар, які ўваходзіць у ТОП-3 самых прадаваемых, ТОП-10 самых чытаемых у Беларусі…І ён прыязджае да нас у школу! Але хто ж гэта такі? Настаўнікі пакуль не назвалі яго прозвішча. Інтрыга…Цікава, ці не праўда? Ён напісаў першае беларускае фэнтэзі . Хацелася б яго ўбачыць, паслухаць, пагутарыць…”

Вось такая магчымасць была прадстаўлена вучням Залескай школы і жыхарам вёскі дваццатага лютага. Цудоўна!

“Знаёмцеся! Аляксей Георгіевіч Шэін!” З яго вуснаў мы пачулі і даведаліся шмат цікавага і новага. Думаю, кожны для сябе засвоіў галоўны прынцып аўтара: “Калі ты знайшоў сваё, тое, што  у цябе атрымліваецца лепш, чым у другіх, рабі гэтае! Малюеш? Малюй! Будуеш? Будуй! Цяслярце, пішыце, спявайце!” Ва ўдзельнікаў сустрэчы была і  магчымасць за правільныя адказы ў віктарыне атрымаць памятныя падарункі: закладкі для кніг пад назвай “Соты раз у першы клас”, заплечнік ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. У нас таксама была шыкоўная магчымасць, якую проста нельга было прапусціць: магчымасць набыць раман-фэнтэзі “Сем камянёў” і атрымаць  аўтограф  аўтара. Нікому Аляксей Георгіевіч не адмовіў і сфатаграфавацца разам з ім.

аляксей шэін_залессе

Сустрэчы з пісьменнікамі, якія ладзяцца падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры, сталі ўжо сапраўднай традыцыяй нашай  школы.

Нікіціна Марыя, вучаніца 10 класа Залескага яслі-сада-сярэдняй школы

Каментаваць