Чатыры невядомыя раней лісты Міхала Клеафаса Агінскага паказаў у Маладзечне Пётр Краўчанка

23.10.2015 22:55Views:
пётра краўчанкаАле толькі з-за кафедры. Пабачыць іх здаля змаглі ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай культурнай спадчыне роду Агінскіх і яе сучасным значэнні, што адкрылася сёння ў Маладзечне. Прэзентацыя лістоў, якія дыпламат і збіральнік культурных каштоўнасцяў Пётр Краўчанка толькі паказаў прысутным, адбудзецца 28 кастрычніка ў Мінску пры ўдзеле пасла Польшчы ў Беларусі.

– Я ж выконваю джэнтэльменскае пагадненне не раскрываць зместу лістоў да гэтай даты, – патлумачыў наш зямляк першы міністр замежных спраў сучаснай Беларусі.

Хаця некаторую таямніцу Пётр Краўчанка прыадчыніў. Лісты закранаюць перыяд ад 1790 да 1804 гадаў. У першым з іх ідзе гаворка пра маёмасныя справы.

На канферэнцыі ў Маладзечне, што доўжылася два дні, прысутнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Арганізатарамі выступілі Мінкульт Беларусі, Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, Маладзечанскі музычны каледж імя Агінскага, дабрачынны фонд “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”.

маладзечна_агінскі

маладзечна_агінскі_2

маладзечна_агінскі_3

На адкрыцці канферэнцыі прысутнічаў пасол Літвы ў Беларусі Эдвалдас Ігнатавічус.

Пасля першага агульнага пленарнага пасяджэння, дзе сярод іншых выступілі прафесар Адам Мальдзіс, дырэктар музея гісторыі і культуры Агінскіх з Рэтавы (Rietavas, Літва), выдавец Ліліяна Анцух, педагог і музычны дзеяч Віктар Скорабагатаў, канферэнцыя прадоўжыла працу па секцыях.

МІКОЛА ГАЙДУК, "Рэгіянальная газета"

Каментаваць