Пра Міхаіла Зошчанку і грэнадзёрскі полк. Смаргонскі музей атрымаў кнігі і звесткі па Першай сусветнай

22.09.2015 15:13Views:
смаргоньУ Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі 15 верасня прайшоў круглы стол на тэму “Першая сусветная вайна – старонкі гісторыі”. Праводзіўся ён у межах мерапрыемстваў да 100-годдзя пачатку гераічнай абароны Смаргоні.

Падчас круглага стала кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Арцызаў перадаў музею кампакт-дыскі. На адным з іх прыведзены ўліковы склад 16-га Мінгрельскага грэнадзёрскага палка, якія ваяваў пад Смаргонню. На другім – паслужны спіс Міхаіла Зошчанкі (вядомы пісьменнік удзельнічаў у баях на Смаргоншчыне).

Таксама Андрэй Арцызаў перадаў навуковы зборнік “Кінафотахроніка. Вялікая вайна”, падрыхтаваны Ваенным архівам Расійскай Федэрацыі сумесна з архівамі Германіі, Англіі, Францыі. Атрымаў музей кнігу і ад беларускага пісьменніка і журналіста Вячаслава Бандарэнкі.

Пра гэта паведаміў галоўны захавальнік фондаў музея Павел Картавік. Дадаў ён, што ўсё гэта папоўніць матэрыялы фондаў установы, прысвечаныя падзеям Першай сусветнай.

АЛЕСЬ ВЫСОЦКІ, "Рэгіянальная газета"

Каментаваць