Натхнёныя Агінскім

22.09.2015 13:15Views:
AginskiФатографы, музыкі, скульптары, дызайнеры аб’ядналіся, каб зрабіць супольны праект у гонар Міхала Клеафаса Агінскага. Ініцыятыва крэатыўна адзначыць 250-годдзе кампазітара, дыпламата і дзяржаўнага дзеяча не спушчаная зверху і не рэалізоўваецца на нечы загад.

Сучасных творцаў на актыўнасць натхніла яго жыццёвая гісторыя: «З аднаго боку, ён быў тонкі чалавек, – кажа прадзюсар праекту «250» Андрэй Ісачэнка, – а з другога – досыць прагматычны, дакладны і паслядоўны ў сваіх дзеяннях і, напэўна, нават авантурны ў нейкім плане, бо паставіў на карту ўсё для таго, каб захаваць сваю Радзіму».

У праекце «250» скульптар Ала Савашэвіч стварыла каменную скульптуру, рэжысёр Максім Сіры зняў дакументальны фільм. Міхаіл Лешчанка падрыхтаваў серыю фота з тых месцаў, якія калісьці наведваў Агінскі, Іван Бесер зрабіў партрэты сучаснікаў, якія актыўна працуюць на тэрыторыях, якія Агінскі лічыў сваёй Радзімай. Свой праект зрабіў і майстар рэпартажнага здымку Андрэй Давыдчык: «Развітанне з Радзімай» – паланэз Агінскага. Адпаведна, для мяне «развітанне» – гэта была асацыяцыя з вакзалам. Калі вакзал – значыць людзі, а людзі – гэта самае цікавае, што можа быць у рэпартажы. Я падумаў, што прыкольна будзе пагрузіцца ў гэтае асяроддзе, трапіць на вакзал і пад паланэз паздымаць рэакцыю людзей на тое, што адбываецца».

Выстава «250» будзе адкрытая для наведвання да 5-га кастрычніка ў галерэі «ЦЭХ».

Іншыя тэмы: У Берасці скончыўся тэатральны фестываль «Белая вежа». У Мёрах ахвотныя назіралі за журавамі на фэсце «Журавы і журавіны».

Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, «Белсат»

Каментаваць