У Ільі пройдзе свята вёскі

30.07.2015 13:58Views:
iljaТрадыцыйнае свята вёскі Ілья пройдзе 2 жніўня. Называецца яно “Як у нас на кірмашы”. На свяце выступяць аматарскія калектывы, будзе народны гумар, расказаў метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы Андрэй Баўтрукевіч.

Абяцаюць забавы для дзяцей і працу гандлёвых кропак. Пачатак свята намечаны на 17 гадзін.

АДДЗЕЛ ІНФАРМАЦЫІ "Рэгіянальнай газеты"

Каментаваць