“У Залессі, як нідзе, фестываль-кірмаш ідзе”

25.07.2015 23:38Views:
палац“У Залессі, як нідзе, фестываль-кірмаш ідзе” – пад такой назвай сёлета, 1 жніўня, пройдзе ў аграгарадку Залессе імпрэза, прысвечаная 325-годдзю з дня заснавання вёскі і 250-годдзю славутага земляка, палітычнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў 12 гадзін на цэнтральнай пляцоўцы побач з сядзібай Міхала Клеафаса Агінскага. У праграме свята канцэрт творчых калектываў “Вернісаж талентаў народных”, спартыўныя спаборніцтвы, гульнёвыя праграмы культарганізатараў “Ералашык-ералаш, разгуляй усіх ты нас”. Будуць працаваць імправізаваныя тэматычныя пляцоўкі “Дзіцячы карагод забаў” на стадыёне Залескай сярэдняй школы і падворкі старажытнага Залесся на тэрыторыі былога французскага парку каля сядзібы, а таксама гандлёвыя пункты.

Сваімі выступленнямі ўпрыгожаць свята госці з Латвіі, Літвы, Польшчы. Цікавыя, адмысловыя вырабы будуць прапаноўваць народныя майстры, мастакі.
Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” запрашае на тэатралізаваныя экскурсіі па сядзібе.

Аўтамабільны рух на дарозе паміж стадыёнам і музеем-сядзібай будзе забаронены, пакінуць аўтамабіль можна на дзвюх спецыяльных аўтастаянках пры пад’ездзе да месца правядзення свята.

"Светлы шлях"

Каментаваць