Музыка Паўночных Афінаў

03.06.2015 17:21Views:
Залесье-300x225Аднавіць, рэстаўрыраваць, вярнуць адпаведны інтэр’ер у сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага – справа складаная і карпатлівая. Але не лягчэй, напэўна, вярнуць сюды дух той эпохі і адрадзіць у гэтых сценах атмасферу Паўночных Афінаў. Чарговая такая спроба была здзейснена супрацоўнікамі музея-сядзібы М. К. Агінскага падчас так званай ночы музеяў.

Сцэнар імпрэзы напісала і ўвасобіла з дапамогай энтузіястаў і шчыр Залесьеых прыхільнікаў творчасці Міхала Клеафаса, навуковы супрацоўнік залескага музея, перакладчыца і пісьменніца Таццяна Кляшчонак. Яна ўзяла на сябе функцыі галоўнага рэжысёра і мастацкага кіраўніка. Ролі гаспадароў палаца, іх яснавяльможных сяброў і творчай эліты старасветчыны выконвалі пераважна супрацоўнікі музея. Далучыліся да іх пазней “паны” з Гродна і Мінска.

У прызначаны час князь Міхал Клеафас Агінскі і яго чароўная жонка Марыя дэ Неры прывіталі гасцей на імправізаванай сцэне ва ўтульным дворыку сядзібы. Пазітыўны настрой стварыў сваім выступленнем і спевамі паэт-песеннік з Мінска Кастусь Цыбульскі. Гумарыстычна-пазнавальнае шоу засцянковай шляхты з Ашмяншчыны з экскурсіяй па парку і ваколіцах захапіла ўсіх прысутных. У каміннай зале ладзілася тэатралізаваная музычна-паэтычная гасцёўня, дзе ўсе жадаючыя пачытаць свае творы далучаліся да персанажаў імпрэзы: Аляксандра Ходзькі і Антона Адынца, пісьменніцы Габрыэлі Пузыны і яе сястры Матыльды Бучынскай з Гюнтэраў.

Пасля касцюміраванай экскурсіі па пакоях палаца, якую распачаў старшы навуковы супрацоўнік музея Васіль Грыбанаў, які выконваў тут ролю сына гаспадара Ірэніўша, гасцей чакала прадстаўленне народнага тэатра “Батлейка”. Анёлак Ангеліна Кенька з дапамогай артыстаў-лялечнікаў распавядала гісторыю лёсу аўтара славутых паланэзаў.

Залесье2-300x225

Паэт Канстанцін Цыбульскі

Уражаныя наведвальнікі музея, у тым ліку і госць з Францыі, не маглі хаваць захаплення ад убачаннага. Мюсье Гі Салай (на здымку), дарэчы, нашчадак старасвецкага арыстакратычнага роду, прызнаўся, што даўно не адчуваў такіх узнёслых эмоцый ад высокагустоўнага і прафесійнага шоу, якое ён меў шчасце назіраць у Залессі.

Вераніка ПУПКЕВІЧ, "СШ"
Фота аўтара

Каментаваць