Краіна замкаў і «куткоў мядзведжых»

26.05.2015 15:13Views:
престур-5цПрэс- і прамтур для журналістаў і прадстаў-нікоў турыстычных фірмаў “Новы погляд на агра- і экатурызм” праводзіўся на мінулым тыдні ў межах праекта агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”. Афіцыйны старт праекта, рэалізацыя якога планавалася на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, адбыўся восенню 2012 года.

Пасля вызначэння 16 турыстычных дэстынацый (тэрыторый), з якіх восем знахо-дзяцца на Гродзеншчыне, была распрацавана стратэгія ўстойлівага развіцця тут экатурызму. Праводзіліся шматлікія трэнінгі і конкурсы ініцыятыў, на мэце якіх было вызначэнне найбольш вартасных інавацыйных праектаў для іх фінансавай падтрымкі і ўвасаблення. Сярод пераможцаў Смаргонскага раёна — дэстынацыя “Паўночныя Афіны” і ўладальнік малога гранта — аграсядзіба “Віта”.

престур-4ц

Для сапраўдных аматараў актыўнага агра- і экатурызму Наднёманскі край – скарбніца гісторыка-культурных артэфактаў, унікальнай прыроды і аўтэнтыкі. Пераканаліся ў гэтым удзельнікі прэстура, якія наведалі турыстычныя дэстынацыі “Мірскае графства” і “Паўночны вектар Гродзеншчыны”. У Карэліцкім раёне падарожнікі пабывалі ў турыстычнай вёсцы “Белыя лугі”. А на Ашмяншчыне іх чакала займальнае і змястоўнае падарожжа па маршруце “Шляхецкая ваколіца”, якое правёў кіраўнік фонду “Краіна замкаў” і гаспадар сядзібы ў Ро-дзевічах Алесь Варыкіш. Распачаўся маршрут ад помніка археалогіі – Гальшанскага гарадзішча. Пры фінансавай дапамозе праекта тут удалося правесці добраўпарадкаванне і змайстраваць драўляныя прыступкі, якія вядуць на вяршыню гары, дзе ў старажытнасці стаяў замак князёў Гальшанскіх. Недалёка адсюль яшчэ адзін гісторыка-культурны помнік – пункт Дугі Струвэ “Тупішкі”, а ў Гальшанах – знакаміты замак Сапегаў, касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар, з якога па жартаўлівай заўвазе Алеся, сышоў некуды прывід, што доўгі час быў турыстычным брэндам гэтай мяс-ціны. Цяпер сумесна з мясцовым кіраўніцтвам пастаўшчыкі турыстычных паслуг шукаюць новы брэнд. Галоўнае – зрабіць ім добры піяр і стварыць адпаведныя ўмовы для аматараў-вандроўнікаў.

престур-2цА самае цікавае чакала ўдзельнікаў прэстура наперадзе. Метадыст Ашмянскага цэнтра культуры Сяргей Жылін апавядаў пра гісторыю краю, пра перспектывы частковага аднаўлення Гальшанскага замка і пра святы ды анімацыю рыцарскіх турніраў, што ладзяцца каля яго сцен. Прыцягальнымі для падарожнікаў, айчынных і замежных, становяцца і аддаленыя ад шумнай цывілізацыі куточкі нашага краю. Менавіта ў гэтых затулках, па сцвярджэнню Алеся Варыкіша, захаваліся незвычайныя артэфакты старасветчыны. Да асобных з іх давялося ехаць ляснымі шляхамі, куды турыстычны аўтобус не даедзе, затое для велападарожнікаў – асалода і ўзнагарода. Напрыклад, стары млын на беразе Ашмянкі або вязніца часоў Першай сусветнай вайны, або муры сядзіб колішняй засцянковай шляхты. Каля кожнага з прыведзеных у нармальны выгляд рарытэтаў за сродкі праекта устаноўлены турыстычныя стэнды.

Сапраўдная драма ў стылі шляхецкіх разборак разыгралася каля брамы хутара-аграсядзібы Родзевічы, дзе ўдзельнікі анімацыйнага клуба разам з гаспадаром сядзібы прадэманстравалі свае артыстычныя таленты. А ў гасцёўні ўжо чакала духмяная беларуская “бабка” і суп з бурачкоў.

На Смаргоншчыну падарожнікі прыехалі пад вечар. На аграсядзібе “Віта” гасцей сустракала Алена Махнач і яе сыны Алег і Сяргей, якія правялі экскурсію і прадэманстравалі ў дзеянні набытыя на сродкі гранта рэчы: скаладром для аматараў экстрыму і жалезную клетку для ўтрымання мядзведзя. Праўда, мядзведзя трымаць тут забаронена, але для тых, хто цікавіцца гісторыяй смаргонскай школы, дзе дрэ-сіравалі гэтых звяроў, – цікавы ўзор. Мінчане запісвалі каардынаты “Віты”, каб вярнуцца сюды не па службовых абавязках, а на адпачынак.

Ала СТРАШЫНСКАЯ, "СШ"
Фота аўтара

Каментаваць