Доўгатэрміновы валанцёрскі праект у Латвіі

23.04.2015 17:17Views:
fialtaМоладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" шукае валанцёра для ўдзелу ў 10-месячным праекце "On Wings" ("На крылах") у Латвіі. Праект ладзіцца з 1 кастрычніка 2015 года па 31-га ліпеня 2016 года ў межах дзейнасці Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) міжнароднай праграмы Erasmus +.

Вакансія адкрыта ў адной з арганізацыяў праекта "On Wings" ("На крылах") - супольнасці даследавання птушак "North Vidzeme Bird Research Society" (тэрыторыя муніцыпалітэта Гульбене, Латвія).

Валанцёр мусіць працаваць са школьнікамі 10-18 гадоў, якія цікавяцца вывучэннем жыцця птушак.

Абавязкі валанцёра:

арганізацыя экскурсій у межах муніцыпалітэту для дзяцей, школьнікаў і іх сем'яў,
стварэнне буклету пра дзейнасць супольнасці,
арганізацыя ворк-шопаў у пачатковай школе і моладзевым цэнтры,
вывучэнне латышскай мовы і культурных традыцыяў Латвіі,
напаўненне кантэнтам сайту litenesputni.lv і адпаведнай старонкі на Фэйсбуку,
зладзіць азнакамляльнае культурнае мерапрыемства, прысвечанае роднай краіне,
ладзіць спартовыя мерапрыемствы на свежым паветры.
Арганізацыя "North Vidzeme Bird Research Society" ажыццяўляе сумесную даследчую дзейнасць разам з Латвійскім арніталагічным таварыствам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-30 гадоў,
- валоданне размоўнай ангельскай мовай,
- падрыхтаванасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краін ЕЗ і Ўсходняй Еўропы,
- зацікаўленасць прыродай, вывучэннем птушак і актыўнымі відамі адпачынку,
- жаданне атрымаць валанцёрскі досвед.

Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу і мясцовую страхоўку. Валанцёр будзе штомесяц атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі. Выдаткі падарожжа з Беларусі ў Латвію арганізатары каменсуюць часткова.

Кандыдаты мусяць да 30-га красавіка 2015 года даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на ангельскай мове на е-мэйл: alisa.karpovich@gmail.com (тэма ліста "EVS-Latvia").

Падрабязную інфармацыю пра Еўрапейскую валанцёрскую службу (EVS) можна прачытаць тут. Каб атрымаць практычныя парады па напісанні матывацыйнага ліста і рэзюмэ націсніце сюды.

Паводле Fialta

Каментаваць