Стыпендыі для навучання ў Германіі

14.04.2015 17:07Views:
107058455Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва прапануюць беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах Германіі ў зімовым семестры з кастрычніка 2015 па люты 2016 года.

Патрабаванні да суіскальнікаў:
- мінімум 3 гады навучання ў адным з беларускіх універсітэтаў альбо ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце,
- паспяховыя рэзультаты ў навучанні,
- беларускае грамадзянства,
- добрае валоданне нямецкай мовай,
- актыўная жыццёвая пазіцыя.
Заяўкі на стыпендыі прымаюцца да 1 траўня 2015 года. Інфармацыя па ўмовах падачы заявак (на нямецкай мове) знаходзіцца тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: belarus@gfps.org.

Паводле NGO.by

Каментаваць