Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праграме падтрымкі вясковых ініцыятыў
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ паведамляе аб старце Праграмы падтрымкі вясковых ініцыятыў «Адукацыя дарослых і сельскае развіццё».
Мэта праграмы: ўмацаванне патэнцыялу вясковых ініцыятыў, якія ажыццяўляюць культурна-гістарычную і адукацыйную дзейнасць у сельскіх рэгіёнах.
Магчымасці для ўдзельнікаў:
прыняць удзел у двух адукацыйных семінарах:
- «Нефармальная адукацыя ў сельскай мясцовасці: ствараем адукацыйныя праграмы і НДА» (папярэдняя дата – 14-15 мая 2015 г.),
- «Адукацыйная і культурна-гістарычная дзейнасць у вёсцы: ствараем праекты і бізнес-планы» (папярэдняя дата – 10-12 верасня 2015 г.);
атрымаць кансультацыі юрыста па пытаннях стварэння і рэгістрацыі мясцовай недзяржаўнай арганізацыі (НДА);
атрымаць зваротную сувязь на распрацаваныя праграмы, праекты і бізнес-планы ў галіне нефармальнай адукацыі і культурна-гістарычнай дзейнасці;
атрымліваць інфармацыю пра цікавыя падзеі ў галіне развіцця сельскіх тэрыторый і дзяліцца сваімі навінамі;
прыняць удзел у заключным Форуме вясковых ініцыятыў.
Удзельнікі: партнёрскія ініцыятывы, якія займаюцца адукацыйнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сельскай месцовасці і аддалёных рэгіёнах і плануюць зарэгістраваць сваю НДА.
У выпадку вялікай колькасці заявак, перавага будзе аддавацца ўдзельнікам праекта «Жывая гісторыя майго краю».
Калі Вас зацікавіла дадзеная праграма і Вы плануеце прыняць у ёй удзел, дашліце, калі ласка, кароткае апісанне Вашай ініцыятывы (мясцовасць, асноўныя напрамкі дзейнасці) і дадзеныя кантактнай асобы (прозвішча, імя, кантактны тэлефон з кодам, e-mail) на адрас living_history@dvv-international.by да 25 сакавіка 2015 г.