Залескі Дом рамёстваў

28.02.2015 16:46Views:
дом рамёстваў_будынак_дубльКалісьці гэты залескі будынак належаў аптэкару – спадару Блусю. Цяпер у старым доме побач з чыгункай размяшчаецца Дом рамёстваў...

Падчас гісторыя і сучаснасць сутыкаюцца - атрымліваецца цікавы мікс. Аказваецца, можна ткаць паясы ў 21 стагоддзі – і гэта будзе запатрабавана. Прыгожа, таленавіта і цікава. Як і вязанне, саломапляценне, ганчарства…

паясы

парасон

Салома ўвогуле – беларуская “фішачка”, гэты матэрыял падкрэслівае тое, што прыгажосць – паўсюль, яна літаральна пад нагамі. Можна растаптаць, можна не заўважыць, а можна сабраць, апрацаваць і атрымаць сапраўдны шэдэўр колеру сонейка.

куфэрак

яйки

Падчас крыўдна, што выпадковыя (і не выпадковыя) мінакі не бачаць схаваных магчымасцей сціплай хаткі, якая даўно ўжо патрабуе нясціплага рамонту… У новага дырэктара Дома рамёстваў Таццяны Горбач з’явілася цікавая ідэя. Гэта не дапаможа зрабіць добры рамонт, затое дапаможа “гаспадыням” дома Таццяне Горбач, Ніне Кенько і Наталлі Логач паказаць свае таленты не толькі далёкім гарадам і мястэчкам (Гародня, Слонім, Гальшаны, літоўскі Алітус...), але і жыхарам ды гасцям Залесся.

 

нина кенько

таццяна рогач

Наталля логач

Майстар-класы на свежым паветры. Не чакалі? То пабачыце. Вясной - па цяплу!

дом рамёстваў_будынактэкст

А пакуль Дом рамёстваў у Залессі запрашае дзяцей і дарослых ў госці - вучыцца ствараць прыгожыя рэчы разам! І ўжо пачаў ладзіць сустрэчы з цікавымі людзьмі - завітвайце! Тут вам будуць рады.

Дар'я Ліс
Zalesse.by

Каментаваць