Калі ў нас з’явіліся першыя аграсядзібы?

18.02.2015 16:20Views:
agrasiadzibaАд­каз на гэ­тае пы­тан­не, зда­ец­ца, ля­жыць на па­верх­ні: на па­чат­ку 2000-х. Але гэ­та праў­да, толь­кі ка­лі аб­ме­жа­ваць да­ля­гляд са­вец­кай ды пост­са­вец­кай эпо­ха­мі. А пры больш глы­бо­кім раз­гля­дзе на­шай гіс­то­рыі мож­на за­ўва­жыць, што пер­шы, хоць і вель­мі ка­рот­кі, пе­ры­яд роск­ві­ту аг­ра­ту­рыз­му зда­рыў­ся ка­ля 80 га­доў та­му, у між­ва­ен­най За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

Мо­да на тое, што сён­ня ў нас на­зы­ва­ец­ца «аг­ра­эка­ту­рыз­мам», а та­ды на­зы­ва­ла­ся па-поль­ску pensjonaty, рас­паў­сю­дзі­ла­ся ў пер­шай па­ло­ве 1930-х га­доў. Пер­шыя пан­сі­я­на­ты з’я­ві­лі­ся яшчэ да Пер­шай су­свет­най вай­ны — на­прык­лад, сла­ву­тая ку­мы­са­ля­чэб­ні­ца Нар­ке­ві­ча-Ёд­кі ў Над­нё­ма­не. Але та­ды яны не маг­лі стаць ма­са­вай з’я­вай, та­му што яшчэ па­на­ва­ла свя­тая ста­ра­даў­няя тра­ды­цыя гас­цін­нас­ці, і браць гро­шы з гос­ця лі­чы­ла­ся чымсь­ці не­пры­стой­ным.

Але Вя­лі­кая дэ­прэ­сія пры­му­сі­ла дзей­ні­чаць. Гас­па­дар­кі на «крэ­сах» лі­та­раль­на за­ды­ха­лі­ся без жы­вых гро­шай, а да­дат­ко­вым бо­ну­сам ад пан­сі­я­на­таў бы­ла яшчэ жы­вая та­ва­рыс­кая гу­тар­ка, маг­чы­масць ка­му­ні­ка­цыі з людзь­мі свай­го ко­ла, аду­ка­ва­ны­мі мес­ці­ча­мі, якія скла­да­лі асноў­ную част­ку та­га­час­ных «аг­ра­эка­ту­рыс­таў».

«Ус­ход­нія крэ­сы», асаб­лі­ва Ві­лен­скае ва­я­вод­ства, ме­лі ад­ну з най­леп­шых рэ­пу­та­цый ся­род рэ­гі­ё­наў ма­са­ва­га вяс­ко­ва­га ад­па­чын­ку ў між­ва­ен­най Рэ­чы Па­спа­лі­тай, не гор­шую за Тат­ры або пад­вар­шаў­скую Ма­зоў­шу. Брак элект­рыч­нас­ці і ка­на­лі­за­цыі і ін­шыя пры­кме­ты цы­ві­лі­за­цый­най ад­ста­лас­ці шчод­ра кам­пен­са­ва­лі­ся шчы­рай сар­дэч­нас­цю, ніз­кі­мі кош­та­мі і вы­дат­най кух­няй. По­пы­там пе­ра­важ­на ка­рыс­таў­ся лет­ні се­зон, і не ка­рот­кія вы­ез­ды на вы­хад­ныя, як ця­пер, а доў­гія, пра­цяг­лас­цю да не­каль­кіх тыд­няў — ва ўмо­вах ад­сут­нас­ці аў­та­ма­бі­ляў і агуль­най не­раз­ві­тас­ці транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры. Клі­ен­таў шу­ка­лі праз га­зет­ныя аб­вест­кі, праз па­ся­рэд­ніц­кія кан­то­ры, але ў знач­най сту­пе­ні прос­та праз «пан­тоф­ле­вую пош­ту» — праз рэ­ка­мен­да­цыі зна­ё­мых і сяб­роў.

zalesse

Ге­ле­на Стан­ке­віч з За­наў, якая, па­чы­на­ю­чы з 1934 го­да ўтрым­лі­ва­ла пан­сі­я­нат у ма­ёнт­ку Бяр­жэ­ні­кі на Ві­лен­шчы­не, пры­гад­ва­ла, ад­куль бра­лі­ся пер­шыя клі­ен­ты: «Пер­шы­мі гас­ця­мі бы­лі зна­ё­мыя цес­ця, якія за­хап­ля­лі­ся вэн­джа­ны­мі шын­ка­мі, па­лянд­ві­цай, пе­ча­ны­мі гус­ка­мі, фар­шы­ра­ва­ны­мі ры­ба­мі, якіх мы ім ра­ней вы­сы­ла­лі на свя­ты. Ну то ма­ры­лі, каб пра­вес­ці ў нас ва­ка­цыі і су­поль­на з на­мі ес­ці». Для та­го, каб даць ра­ды на­плы­ву гас­цей, Стан­ке­ві­чы з Бяр­жэ­ні­каў на ле­та най­ма­лі ку­хар­ку з Віль­ні, а так­са­ма дзвюх па­ка­ё­вак. Ві­лен­ская ку­хар­ка асаб­лі­ва сла­ві­ла­ся май­стэр­ствам пры­га­та­ван­ня сла­ву­та­га лі­тоў­ска­га ха­лад­ні­ка. «Са­мо­га рэ­цэп­та тут не­да­стат­ко­ва, — пад­крэс­лі­ва­ла яе гас­па­ды­ня, па­ні Ге­ле­на Стан­ке­віч. — Трэ­ба ве­даць, у якой пас­ля­доў­нас­ці ўсё гэ­та га­ту­ец­ца, аха­лодж­ва­ец­ца, пе­ра­хоў­ва­ец­ца, перш чым тра­піць на стол». Аба­вяз­ка­мі па­ка­ё­вак бы­лі, у пры­ват­нас­ці, пры­бор­ка на кух­ні і па­да­ван­не сне­дан­ня. У бе­лых фар­туш­ках і чап­цах, яны ўвесь час раз­но­сі­лі гас­цям ка­ву, ка­ка­ву, цёп­лае ма­ла­ко, бу­лач­кі, драж­джа­выя ра­га­лі­кі, «ра­зо­вы» хлеб, све­жае мас­ла ад улас­най ка­ро­вы, сы­ры, кан­фі­цюры і мёд, а так­са­ма вянд­лі­ну на ча­ле са сла­ву­тай бяр­жэ­ніц­кай шын­кай, вэн­джа­най на яд­лоў­цы. Вы­дат­ныя свой­скія сы­ры вы­раб­ля­лі­ся тут жа ў ма­ёнт­ку на фер­мен­це, які за­куп­ляў­ся ў Швей­ца­рыі. Не­каль­кі чар­го­вых «ку­ляў» сы­ру ўвесь час ля­жа­лі на дош­ках у асоб­най част­цы «піў­ні­цы», у якой для пад­тры­ман­ня на­леж­най віль­гот­нас­ці зна­рок раз­лі­ва­лі на пад­ло­гу ва­ду. Па ме­ры спа­жы­ван­ня іх мес­ца зай­ма­лі но­выя «ку­лі»…

Ежу для гас­цей у Бяр­жэ­ні­ках ні­я­кім чы­нам не пар­цы­я­на­ва­лі, не нар­ма­ва­лі. Кож­ны мог ес­ці столь­кі, коль­кі жа­даў. На абед пас­ля су­пу па­да­ва­лі пе­ча­нае мя­са, біфш­тэк­сы, ку­ра­ня­таў або штось­ці з дзі­чы­ны, на гар­нір — пе­ча­ную буль­бу і не менш за 2 ві­ды га­род­ні­ны. На дэ­серт бы­ва­лі «лё­ды» ўлас­на­га вы­ра­бу, кі­ся­лі і крэ­мы з улас­най сы­ра­ві­ны ды ягад. «Дэ­сер­ты амаль не паў­та­ра­лі­ся», — ус­па­мі­на­ла знач­на паз­ней Ге­ле­на Стан­ке­віч. Пад­вя­чо­рак звы­чай­на быў са­лод­кім: пі­рож­ныя, фрук­ты з вярш­ка­мі, кам­по­ты… І, на­рэш­це, га­ра­чая вя­чэ­ра: квя­ціс­тая ка­пус­та, спар­жа, ар­ці­шо­кі, фа­со­ля і сма­жа­ная буль­ба з сы­ра­ква­шай.

Улас­ныя ста­вы ма­ёнт­ка Бяр­жэ­ні­кі па­стаў­ля­лі раз­на­стай­ную ры­бу: мен­ту­зоў, шчу­па­коў, ка­ра­сёў, лі­нёў, кар­паў. Бы­лі ра­ды штось­ці пра­даць ма­ёнт­ку для за­да­валь­нен­ня па­трэб гас­цей, каб за­ра­біць ней­кую ка­пей­чы­ну, і ся­ля­не, якія збі­ра­лі ў на­ва­коль­ных ля­сах гры­бы, яга­ды, а так­са­ма па­стаў­ля­лі мя­са, птуш­ку і яй­кі з улас­ных пад­вор­каў. Ці ўсве­дам­ля­лі гос­ці Бяр­жэ­ні­каў і ін­шых па­доб­ных пад­ві­лен­скіх ма­ёнт­каў, што яны — апош­нія спа­жыў­цы шмат­ве­ка­во­га двор­ска­га ўкла­ду жыц­ця, які праз не­каль­кі га­доў бу­дзе бяз­лі­тас­на раз­ду­ша­ны з двух ба­коў гіт­ле­раў­скім і ста­лін­скім та­та­лі­та­рыз­ма­мі?

Бе­лая фа­со­ля па-лі­тоў­ску

Склад­ні­кі: 1 лыж­ка кро­пу, 1/2 пуч­ка пят­руш­кі, у тры паль­цы бе­ла­га пер­цу і со­лі, 1 1/2 ст. лыж­кі му­кі, 1 ст. лыж­ка мас­ла, 1 ст. лыж­ка смя­та­ны, 2 лі­мо­ны, 300 г бе­лай фа­со­лі.

Спо­саб пры­га­та­ван­ня: Фа­со­лю пе­ра­браць, пра­мыць, за­ліць у ронд­лі ва­дой і да­вес­ці да кі­пен­ня. Зняць з агню, па­кі­нуць на 1 га­дзі­ну. Да­лей ва­рыць да мяк­кас­ці ў той са­май ва­дзе. Мас­ла ра­за­грэць, змя­шаць з му­кой, пад­сма­жыць, не пад­ру­мянь­ва­ю­чы. Змя­шаць з фа­сол­лю, смя­та­най, па­се­ча­ным зя­ле­ні­вам, спе­цы­я­мі і тон­кі­мі скрыль­ка­мі лі­мо­наў (ачы­шча­ных). Ту­шыць ра­зам ка­ля 5 хві­лін, па­ста­ян­на па­меш­ва­ю­чы.

Халаднік з бацвіння, бурачкоў або шчаўя з “Кухаркі Літоўскай”

Складнікі: Жменя шчаўя і кропу, 1 шклянка насечанага бацвіння або чырвоных бурачкоў, 2 невялікія агуркі, 0,75 л смятаны, расол і соль на смак, 4—5 яек, 40—60 ракаў, або адвараная рыба, або запечаная цяляціна.

Спосаб прыгатавання: Расцерці добрую жменю кропу з соллю, адварыць нарэзанае шчаўе, бацвінне або бурачкі, астудзіць, пакласці трохі гушчы і частку расолу для кіслаты, смятану, дадаць трохі халоднай кіпячонай вады, змяшаць усё. Пры неабходнасці ўліць яшчэ смятаны або расолу, каб атрымаўся густы белы суп. Перад самай падачай дадаць некалькі кавалкаў лёду, некалькі звараных укрутую і разрэзаных на чатыры часткі яек, 2 дробна нарэзаныя агуркі, ракавыя шыйкі або кавалкі зваранай вялікай рыбы, а калі іх няма — то нарэзаную дробнымі прадаўгаватымі кавалкамі запечаную цяляціну або мяса казулі ці іншай дзічыны.

Заўвагі: Замест вады і смятаны можна ўзяць адпаведную колькасць густой разбоўтанай сыраквашы.

Калі ёсць квяцістая капуста або спаржа, іх можна асобна зварыць, парэзаць на кавалкі і таксама дадаць у халаднік.

Курыныя сцёгны па-літоўску ў соўсе з лясных грыбоў

Складнікі: 4 курыныя сцёгны, 50 г лясных грыбоў (найлепей – баравікоў), 2/3 шклянкі курынага булёну, 1 сярэдняя цыбуля, 2 зубкі часнаку, 2 ст. лыжкі масла, 2 лаўровыя лісткі, соль, перац, сушаны чабор – паводле смаку.

Спосаб прыгатавання: Нацерці сцёгны соллю, перцам, чабаром і раздушаным часнаком. Паставіць на 2 гадзіны ў лядоўню. Грыбы вымыць і ачысціць, большыя парэзаць на кавалкі, меншыя – напалам. Разагрэць масла на патэльні і падсмажыць на ім сцёгны. Зняць з патэльні (масла пакінуць). Цыбулю ачысціць і пакрышыць, падсмажыць да празрыстасці на масле, што засталося ў патэльні. Дадаць грыбы і лаўровыя лісты, падліць булён. Тушыць да мяккасці каля 40 хвілін. Дадаць у соўс сцёгны і моцна прагрэць разам. Падаваць са смажанай бульбай.

Газета "Звязда"

Каментаваць