Настрой Агінскага

07.02.2015 21:41Views:
aginskiАн­самбль «Кла­сік-Аван­гард» пра­па­нуе ад­чуць яго праз цыкл кан­цэр­таў. Наз­ва ка­лек­ты­ву, які на­га­дае, што ў 2015 го­дзе ад­зна­ча­ец­ца 250-год­дзе Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га, па сут­нас­ці ад­па­вя­дае са­мо­му ге­рою і яго му­зы­цы.

Ця­пер Агін­скі для нас — бяс­спрэч­ны кла­сік. Але ў свой час шмат якія яго дзяр­жаў­ныя, гра­мад­скія ідэі бы­лі вель­мі аван­гард­ны­мі для той кра­і­ны, за якую ста­яў і па якой по­тым су­ма­ваў у сва­ім са­мым сла­ву­тым па­ла­не­зе. Пра яе, яго сум і са­мо­га Агін­ска­га мы бу­дзем уз­гад­ваць увесь гэ­ты юбі­лей­ны год. І вось ужо па­ча­лі.

 11 лю­та­га ў ка­мер­най за­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі ан­самбль са­ліс­таў «Кла­сік-Аван­гард» за­пра­шае на пер­шы кан­цэрт цык­ла пад наз­вай «Мі­хал Кле­а­фас Агін­скі ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу». У жыц­ці Агін­ска­га Санкт-Пе­цяр­бург стаў го­ра­дам пе­ра­ло­му лё­су для яго са­мо­га і яго на­ро­да. Спа­чат­ку гэ­ты пе­ра­лом быў звя­за­ны з па­дзея­мі паў­стан­ня Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, ён быў звя­за­ны з на­дзея­мі, а по­тым рас­ча­ра­ван­нем, што ад­люст­ра­ва­ла­ся ў тым лі­ку ў му­зы­цы. По­тым, ужо пры ім­пе­ра­та­ры Аляк­санд­ры І, гэ­та быў зноў го­рад на­дзей, ка­лі Агін­скі пра­цяг­ваў ад­стой­ваць сваю га­лоў­ную ідэю (ад­наў­лен­не ВКЛ, але ў скла­дзе Ра­сій­скай ім­пе­рыі). І зноў — рас­ча­ра­ван­не, пас­ля ча­го ён пе­ра­ехаў у Іта­лію. Ад­чуць пры­га­жосць яго ідэй і ню­ан­сы на­строю, які па­на­ваў у той час, мож­на і праз мас­тац­тва му­зы­кі так­са­ма — са­мо­га Агін­ска­га і ін­шых твор­цаў той эпо­хі.

Гэ­та па­ста­ра­ец­ца зра­біць ан­самбль са­ліс­таў «Кла­сік-Аван­гард» пад кі­раў­ніц­твам Ула­дзі­мі­ра Бай­да­ва. Ан­самбль, які не пра­пус­кае важ­ныя для ай­чын­на­га мас­тац­тва і для Бе­ла­ру­сі на­огул да­ты. Пры­нам­сі, бы­лі пра­гра­мы, пры­све­ча­ныя Ста­ні­сла­ву Ма­нюш­ку, Ула­дзі­мі­ру Ка­рат­ке­ві­чу і на­ват Грун­валь­дскай біт­ве.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК, “Звязда”

Каментаваць