Журналістка “РГ” Наталля Тур перамагла ў літаратурным конкурсе

02.02.2015 17:43Views:
zalesseКонкурс калядных апавяданняў ўпершыню сёлета правёў сайт Zalesse.by.

Першае месца ў конкурсе журы аддало Наталлі Тур за апавяданне “Каму пашкодзіў кампот з вішні?”, якое надрукавала “Рэгіянальная газета”.

Арганізатары адзначылі таксама работы Арыны Ігнатовіч (“Як з’явілася снягурачка”), Уладзіслава Нісцюрына (“Калядная ноч”) і Паліны Кенько (“Авечка шчасце прынесла”).

Наталля Тур працуе ў “Рэгіянальнай газеце” больш за год. Цікавіцца тэмамі культуры і спорту, піша пра грамадскія праблемы. Апавяданне “Каму пашкодзіў кампот з вішні?” стала яе літаратурным дэбютам.

АДДЗЕЛ ІНФАРМАЦЫІ "РГ"

Каментаваць