Сустрэчы ў Паўночных Афінах
Музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі чарговы раз сустракала гасцей... 11 студзеня 2015 года сюды завітаў з навагоднім канцэртам вядомы вакальна-танцавальны калектыў "Рэха Астраўца", які працуе пры Астравецкім раённым аддзяленні Саюза палякаў Беларусі.
З вітальным словам да гледачоў звярнулася старшыня Польскага таварыства Астравецкага раёна Тэрэза Мароз. У рэпертуары астравецкіх артыстаў, якія паспяхова прымалі ўдзел у многіх міжнародных конкурсах, польскія народныя песні і танцы, а таксама песні сучасных польскіх кампазітараў. Арганічна гучалі ў выкананні ансамбля беларускія, рускія і ўкраінскія песні, а таксама творы мясцовых аўтараў. Музычны кіраўнік - Алена Такарчук. Салістка - Аксана Юркевіч.
Артыстаў цёпла вітала залеская грамада. Спадзяёмся на новыя сустрэчы!
00:52
Добры быў канцэрт!
13:50
спадзяюся, такія імпрэзы стануць у нас традыцыяй:)