ТРЭНІНГ ПА ГРАМАДЗКАЙ АКТЫЎНАСЬЦІ ДЛЯ МОЛАДЗІ

04.11.2014 21:47Views:
640x42722-23 лістапада 2014 г. МГП “Студэнцкая Рада” праводзіць двухдзённы трэнінг па грамадзкай актыўнасьці з элемэнтамі грамадзка-карыснай дзейнасьці.

Удзельнікі даведаюцца, што такое грамадзкая актыўнасьць і ў чым яе сэнс і што на самой справе значыць быць грамадзка-актыўным. У межах трэнінгу ўдзельнікі наведаюць дзіцячы дом, дзе атфрымаюць магчымасьць адчуць сябе часткай грамадзтва й падзяліцца сваім унікальным досьведам зь дзецьмі.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя менчукі ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў.

Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 лістапада 2014 г.

Паводле www.adukacyja.info

Каментаваць