АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ “ШКОЛА СУПЭРГЕРОЯЎ / КРЭАТЫЎНЫ ГОРАД”

28.10.2014 18:35Views:
images8 сьнежня 2014 г. у Менску стартуе бясплатны адукацыйны праект “Школа супэргерояў / Крэатыўны горад”. Слухачы набудуць неабходныя навыкі й веды аб рэалізацыі культурных праектаў у гарадзкім асяродьдзі, навучацца працаваць зь лякальнымі супольнасьцямі, даведаюцца аб тым, як знайсьці спонсараў. Выкладчыкамі стануць лепшыя экспэрты й прафэсіяналы сваёй справы Беларусі.

Каб стаць слухачом, неабходна запоўніць заяўку на сайце праекта.

Апошні тэрмін падачы заявак: 21 лістапада 2014 г.

У перыяд з 1 па 15 лістапада ў Менску адбудзецца некалькі прэзэнтацыяў праекта, дзе можна будзе больш падрабязна даведацца аб магчымасьцях навучаньня.

Сачыць за падзеямі можна на сайце ці ў сацыяльных сетках: Фэйсбук і Укантакце.

Каментаваць