Канцэрт “Вечар з Агінскім” прайшоў у Новым замку Гародні

19.10.2014 00:22Views:
suscynski-afisa-Aginskaha-263x200Арганізатарамі канцэрту выступіла генеральнае консульства Польшчы ў Гародні. “Адметнай прыемнасцю для жыхароў места – бясплатнае наведванне”, – гаворыць генеральны консул Анджэй Хадкевіч.

- На замку адбыўся канцэрт музыкі не толькі Агінскага, але і Шапэна, і Манюшкі, і Карловіча. Карловіч таксама гарадзенец, можна сказаць, бо за Смаргонню нарадзіўся. Хацелі мы яшчэ ў гэтым годзе запрасіць польскі камерны аркестр.

Культурныя праграмы, якія сёлета праводзіць дыпламатычнае прадстаўніцтва Польшчы, на думку наведнкаў імпрэз, вызначаецца вытанчанасцю і добрым густам.

Гэтак гарадзенцы ўжо пазнаёміліся з рэтраспектыўным паказам фільмаў Анджэя Вайды, мелі магчымасць быць канцэрце? прысвечаным Чаславу Немэну, наталіцца музыкай дзявятай сімфоніі Бэтховена.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Каментаваць