«Кантрасты» ў Залессі

17.10.2014 23:17Views:
kantrasty17 кастрычніка вечарам у Залессі адбылася чарговая цікавая імпрэза. У музычную залу адноўленага маёнтка Міхала Клеафаса Агінскага завітаў з канцэртам струнны народны ансамль "Кантрасты" са Смаргоні (кіраўнік калектыва - Святлана Коваль).

Восень - прыгожая пара! Вельмі прыемна, што ў Паўночных Афінах разам з музыкай ападаючай лістоты зноўку загучала музыка класічная і сучасная, стварыўшы  тут атмасферу паэзіі, творчасці і сяброўства...

 Дар'я Ліс
фота Тамары Ліс

Каментаваць