Трэнінг для маладых палітыкаў

19.08.2014 20:05Views:
azbukaОфіс АБСЭ, Акадэмія Фольке Бернадота і шэраг іньшых інстытуцыяў запрашаюць на трэнінг для палітычных дарадцаў з краінаў Усходняга Партнэрства. Трэнінг пройдзе 27-31 кастрычніка 2014 ва ўнівэрсытэцкім гарадку Акадэміі імя Фольке Бернадота ў Сандо (Швэцыя).

Трэнінг прызначаны для падвышэньня прафэсійнага ўзроўню маладых палітычных аналітыкаў, дарадцаў, у прыватнасьці, у сфэры замежнай палітыкі.

Асноўныя тэмы трэнінгу:

роля палітычных дарадцаў,

фарміраваньне палітычнага асяродзьдзя (вызначэньне й імплемэнтацыя стратэгіяў, аналіз і разуменьне ўнутранага й зьнешняга палітычнага кантэксту, прагназаваньне, плянаваньне сцэнароў),

эфэктыўная камунікацыя (падрыхтоўка выступаў, публічная дыпляматыя, камунікацыя са сродкамі масавай інфармацыі).

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя палітычныя дарадцы ва ўзросьце да 30 гадоў, якія працуюць у міністэрствах, парлямэнце, адміністрацыі прэзыдэнта краінаў Усходняга Партнэрства.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і далучыць да заяўкі жыцьцярыс.

Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі на навучаньне, пражываньне, харчаваньне, транспарт.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 жніўня 2014 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Каментаваць